З пачатку вайны ва Ўкраіне, МТПЧ працуе поўным ходам, каб ахапіць як мага больш бедных людзей у зоне баявых дзеянняў. Нам ужо атрымалася дапамагчы шмат якім людзям. Вось некалькі нядаўніх прыкладаў фатаграфій, дасланых нам удзячнымі атрымальнікамі дапамогі.

Паколькі мы цяпер адпраўляем пасылкі дапамогі ва ўсярэдзіну Ўкраіны, мы атрымліваем мноства запытаў праз нашу нядаўна створаную лінію дапамогі ў Telegram. 200 запытаў у гадзіну — не рэдкасць. Гучыць вар’яцка, але гэта праца дапамагае нам ісці наперад і не з’ехаць з глузду. Тымчасам мы сістэматызавалі пакаванне пасылак, і гэта працуе як на канвееры дзякуючы мноству працавітых валанцёраў. У нас ёсць асобныя пакеты з прадуктамі і прадметамі гігіены, а таксама індывідуальныя ўпакоўкі з лекамі. У дадатак да індывідуальных пакетаў дапамогі мы таксама дастаўляем і падтрымліваем шмат якія спецыяльныя ўстановы для прымусовых перасяленцащ, інвалідаў, дзяцей і моладзі ці, прыкладам, радзільны дом у Кіеве.

МТПЧ аказаў дапамогу Кіеўскаму радзільнаму дому № 6 медыкаментамі і сродкамі гігіены. На сённяшні дзень медычная ўстанова аказвае дапамогу 129 167 жыхаркам Кіева, з іх 77 173 — у дзетародным узросце, а больш за 600 дзяўчынам штогод патрабуецца акушэрска-гінекалагічная дапамога.

Алена Подляжанская — перасяленка з сяла Ніжняе, Луганскай вобласці. Ратуючыся ад вайны, разам з 9-гадовай дачкой яны прыехалі ў Роўна. Яны звярнуліся за гуманітарнай дапамогай, запоўніўшы анкету на сайце.

Перасяленка з Кіева, маці-адзіночка Варчанка Анастасія, 20 гадоў, і яе сын Варчанка Ўладзіслаў, 3 гады, цяпер жывуць у сяле Люхча, Роўненская вобласці. Удзячная МТПЧ за дапамогу, таму што яна вельмі важная для іх у такі цяжкі час.

Аксана Мікіцюк сама выхоўвае дваіх дзяцей. Старэйшы сын навучаецца ў каледжы. Малодшая дзяўчынка Арына — інвалід, з дыягназам  ДЦП. Арына рэгулярна займаецца са спецыялістамі па рэабілітацыі за свой рахунак. Аксану па-ранейшаму падтрымвае яе пажылы бацька, пра якіга яна таксама клапоціцца. Аксана дзякуе МТПЧ за разуменне і дапамогу яе сям’і.

Кавальчук Наталля Вячаславаўна, маці 4-х сыноў. Старэйшы сын ужо дарослы і заўсёды дапамагае сваім братам.

Малодшы Мікалай, асаблівае дзіцё, якое знаходзіцца на адмысловым энтэральным харчаванні, ён займаецца з прыватнымі спецыялістамі: з лагапедам, дэфектолагам, кінэзіёлагам, па метадзе Фельденкрайза, праходзіць курсы рэабілітацыі, што фінансава вельмі затратна. З пачаткам вайны ў нашай краіне старэйшы сын страціў працу і застаўся без фінансавай падтрымкі.

Мароз Вольга — маці дваіх дзяцей і старэйшай дзяўчынкі-інваліда. З-за страты працы муж Вольгі не ў стане ўтрымваць сям’ю.  Таму на дадзены момант ім патрэбна кожная дапамога. Вольга ўдзячная МТПЧ за сродкі гігіены і падтрымку яе сям’і.

Макар Бабчук, 7 гадоў. Яго бацька, сястра і ён пераехалі ў Роўна з Харкава. Яго маці памерла ад аскепкавых параненняў. Бацька сам выхоўвае двух непаўналетніх дзяцей.

Яцэнка Іна, 36 гадоў, з дзецьмі Меланіяй, 3 гады і Платонам, 8 гадоў, перасяленцы з Славянска, Данецкай вобласці. Яны ўдзячныя МТПЧ за дапамогу гігіенічнымі сродкамі. Гэта важна і вельмі патрэба для сям’і прымусовых перасяленцаў у такі цяжкі час.

Іванна, перасяленка з Ірпеня, Кіеўская вобласць. Яна адна з дзіцём, яе муж на перадавой у Аўдзееўцы бароніць нашу краіну. Яна шукае працу ў Роўна. У яе ёсць цяжарная сястра. Яна ўдзячная МТПЧ за дапамогу сродкамі гігіены, што вельмі важнае для яе сям’і, якая знаходзіцца ў цяжкім фінансавым становішчы.

Шматдзетная маці, змушаная перасяленка, Пінчук Надзея, якая выхоўвае пяцярых дзяцей, жыве ў сяле Полоўлі Роўненскай вобласці.

Каманда МТПЧ Украіна, чэрвень 2022