Даклад Малдаўскай секцыі МТПЧ пра асцярогі і пагрозу пашырэння вайны

Малдаване жывуць у сталым стрэсе і страху з 24 лютага з-за вайны, развязанай Расеяй супраць Украіны. Кожны знішчаны мост, кожны захоплены горад ці вёска павялічваюць страх. Простыя жыхары Малдовы з жахам назіраюць за падзеямі ва Ўкраіне і праецыруюць іх на сябе і на сваю маленькую краіну, што мяжуе з Украінай.

Не з’яўляючыся ні чальцом Эўрапейскага Звязу, ні чальцом НАТО, Малдова турбуецца пра сваю будучыню — асабліва таму, што расейскія войскі ёсць у яе падтрыманым Масквой сепаратысцкім рэгіёне Прыднястроўі — і шукае дапамогі, спадзеючыся, што міжнародная супольнасць не забудзецца яе гуманітарнага ўнёску. Наяўнасць Расеі ў Прыднястроўі, дзе жыве каля 500 000 чалавек, з’яўляецца сталай прычынай для турбот Малдовы. Кіеў лічыць, што Расея хоча скарыстаць гэтую тэрыторыю для нападу на Ўкраіну.

А адзін расейскі вайсковы чыноўнік  нядаўна заявіў, што кантроль над поўднем Украіны «гэта яшчэ адзін шлях у Прыднястроўе, дзе таксама ёсць доказы прыгнёту рускамоўнага насельніцтва» — спасылаючыся на аналагічнае сцвярджэнне, выкарыстанае Крамлём для апраўдання сваёй «аперацыі» на ўсходзе Ўкраіны.

У Прыднястроўі, якое раней было цэнтрам незаконнага гандлю і кантрабанды, захоўваецца каля 20 000 тон зброі і боепрыпасаў савецкіх часоў. 

Дыпламаты лічаць, што нейтральны статус Малдовы з’яўляецца прэвентыўнай гарантыяй бяспекі супраць любой агрэсіі, але ўварванне Расеі ва Ўкраіну выклікала ўнутраныя дэбаты наконт яе пазіцыі. У канцы красавіка серыя выбухаў прагрымела ў рэгіёне, які аддзяліўся. Аб ахвярах не паведамлялася, і ў той час як Расея і Ўкраіна ўсклалі віну за напады, Малдова паказала на праваенныя “фракцыі” ў Прыднястроўі. Не могуць не трывожыць малдаван і пачасціліся візіты чыноўнікаў высокага рангу з ЗША, ЭЗ і тлумачэнні мэтаў іх візітаў. Так галоўнай мэтай візітаў аб’яўляецца толькі інспекцыя сітуацыі ў Малдове, для вызначэння яе статусу краіны-кандыдата на ўступленне ў ЭЗ.

Апошнім часам сусветныя лідары спрабуюць супакоіць Кішынёў.

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэррыш заявіў прэзідэнту Майі Санду ў сталіцы Малдовы 8 траўня, што «ААН не пакіне Малдову». Гэта адбылося праз некалькі дзён пасля таго, як ЭЗ паабяцаў “значна павялічыць” вайсковую дапамогу краіне. У апошнія тыдні сусветныя лідэры спрабавалі супакоіць Кішынёў.

Вайна ўсё бліжэй да Малдовы, снарады валяцца паблізу Адэсы і Мікалаева, а гэта лічаныя кіламетры ад украінска-малдаўскай мяжы.

Людзі ў Малдове лічаць, што яны наступныя. Так мяркуе кожны жыхар Малдовы. У першыя дні і тыдні гэтай вайны, у паветры лунала паніка. Людзі здымалі грошы з банкаматаў. Некаторыя з’ехалі ў суседнюю Румынію на ўсялякі выпадак. Потым сітуацыя трохі супакоілася. Але вайна не спынілася, зараз яна яшчэ бліжэй да малдаўскай мяжы.

Кіраўнік Эўрарады Шарль Мішэль на сустрэчы з малдаўскім прэзідэнтам Маяй Санду ў Кішынёве заявіў, што Эўразвяз пашырыць дапамогу Малдове ў сферы абароны. Мішэль таксама паабяцаў узмацніць партнёрства і інтэграцыю з ЭЗ. Бакі абмеркавалі пытанні, звязаныя з вайной ва Ўкраіне і імкненнем краіны ўступіць у Эўрапейскі Звяз.

“Ужо прыняты некаторыя рашэнні па ваеннай падтрымцы Малдовы. Напрыклад, мы маем намер павялічыць нашу падтрымку ў галіне лагістыкі, кібераховы. Але сёння мы абмеркавалі, як мы можам даць Малдове больш ваеннай падтрымкі і больш ваеннага патэнцыялу. Але, вядома, я не мае намеру ўдавацца ў падрабязнасці такога рашэння. Таксама для нас вельмі важна пазбегнуць якой-небудзь эскалацыі. Мы не лічым разумным рабіць правакацыйныя заявы аб сітуацыі ў Малдове або Прыднястроўі. Мы хочам прадухіліць любы інцыдэнт», — сказаў Мішэль. Рэспубліка Малдова, паводле канстытуцыі, з’яўляецца нейтральнай і ў цяперашнім канфлікце заклікала ўсе дзяржавы, у тым ліку Расійскую Федэрацыю, паважаць гэты статус. Але Расею не спыніць нейтралітэт Малдовы, Масква ў кожны момант можа прызнаць незалежнасць сепаратысцкага рэгіёну на левым беразе Днястра. Затым можа рушыць услед ваеннае ўмяшанне для “абароны сваіх грамадзян — – як гэта было ў самаабвешчаных” Луганскай і Данецкай рэспубліках ” на ўсходзе Украіны 24 лютага гэтага года або ў Грузіі ў жніўні 2008 года, пасля чаго Масква прызнала незалежнасць Паўднёвай Асеціі.

Нейтральны статус не перашкодзіў праеўрапейскаму ўраду ў Кішынёве асудзіць расейскую агрэсію супраць Украіны і максімальна падтрымаць Кіеў.

Зараз неабходна тэрмінова знайсці рашэнне, каб Рэспубліка Малдова не апынулася ўцягнутай у вір вайны.

Так, Кент Д. Логсдон, амбасадар ЗША ў Малдове лічыць, што трэба знайсці асаблівы статус для Трансністрыі ў межах міжнародна прызнаных межаў Малдовы.

Заўтра ў Кішынёў павінен прыехаць прэзідэнт Францыі, Эманюэль Макрон. Магчыма і ён выкажа нейкія прапановы, якія дапамогуць Малдове захаваць уласную бяспеку.

Жыхары Малдовы працягваюць спадзявацца і разлічваюць на моцных партнёраў – на дзяржавы Эўрапейскага Звяза і  ЗША.

 

Секцыя МТПЧ Малдова

 

14 чэрвеня 2022, Кішынёў – Франкфурт-на-Майне