З інфармацыйнага бюлетэня МТПЧ «За правы чалавека /FdMR», № 5/22,с.1

Юрысты МТПЧ ва Ўкраіне — «Наша місія — дапамагаць цяпер»

«Сітуацыя змяняецца з дня ў дзень. Мы надаём асаблівую ўвагу прадуктам харчавання, гігіены і медыкаментаў, але людзі таксама просяць паліва, грошы і асабліва пітную ваду. Існуе вострая патрэба ў леках ад сэрца, высокага крывянога ціску, бінтах і асабліва ў дзіцячым харчаванні. У выніку там, дзе пошта не працуе, аптэкі пустуюць. Прыкладам, сёння мы можам купіць усё, а на наступны дзень амаль усё будзе недаступна. Мы імкнемся працаваць з мясцовымі вытворцамі, каб скараціць адлегласці».

Антон Аляксееў штодня паведамляе пра тое, як ён і яго каманда з 12 чалавек аказваюць дапамогу людзям. «Між іншым мы юрысты, але цяпер гуманітарная дапамога — гэта наша місія для грамадства і Ўкраіны. Мы дапамагаем у 13 з 25 рэгіёнаў Украіны, супрацоўнічаем з мясцовымі органамі ўлады, шпіталямі, дамамі састарэлых, дзіцячымі дамамі і цэрквамі. У наш час урад не можа забяспечыць дастатковае фінансаванне прытулкаў і шпіталяў у любы час; мы дапамагаем, дзе можам і як можам. Для гэтага мы распрацавалі розныя харчовыя кошыкі ў адпаведнасці са стандартамі ААН: для людзей у дарозе, для тых, у каго ёсць доступ да кухні, і для тых, хто не можа згатаваць ежу. Галоўным чынам гэта кабеты з дзецьмі ў бегах. Яны шукаюць сховішчы ў зусім незнаёмых людзей, якія падаюць ім пакой ці іншае жытло. Але гэта не вырашае праблемы правільнага харчавання дзяцей. Дапамога з-за мяжы галоўным чынам складаецца з адзення, кансерваў і прадметаў гігіены. Свежыя прадукты — асабліва для дзіцячага харчавання— даводзіцца закупляць надаўжэй. Таму мы таксама надаем частку прамой дапамогі ў выглядзе наяўных грошай».

Уцекачы знаходзяцца не толькі ў гарадах, дзе засяроджана замежная дапамога, але яны раскіданы па ўсёй краіне, у тым ліку ў невялікіх вёсках. МТПЧ арганізаваў раздачу прадуктовых пасылак, падгузнікаў і прадметаў гігіены ў Чаркаскай, Жытомірскай, Палтаўскай і Запарожскай абласцях. Карастышеўскі раённы шпіталь, што прыняў змушаных перасяленцаў з Кіева, у тым ліку шмат цяжарных кабет, змагла аказаць патрэбную экстранную дапамогу, атрыманую ад МТПЧ. Кухня баптысцкай грамады ў Львове рэгулярна атрымлівае дапамогу са склада МТПЧ, у якім захоўваюцца гуманітарныя тавары, адпраўленыя з-за мяжы, да іх размеркавання, для забеспячэння мімаходных уцекачоў.

«Мы працуем над тым, каб павялічыць нашу прысутнасць на тэрыторыях, што не кантралююцца ўрадам. Нам тэрмінова патрэбна падвоіць лік нашых супрацоўнікаў для пашырэння гуманітарнай дапамогі, а таксама для таго, каб мець магчымасць аказваць першую псіхалагічную дапамогу пацярпелым, складаць справаздачы і выконваць іншыя заданні. Мы ўдзячны ўсім донарам з Германіі, дзякуючы якім наша дапамога робіцца магчымай. Але каб падтрымліваць узровень гуманітарнай дзейнасці, нам трэба больш грузавікоў з-за мяжы, з аднаго боку, і каля 3 000 эўра ў тыдзень на куплю медыкаментаў і свежых прадуктаў харчавання — з іншага. Калі ласка, будзьце з намі!» Адвакат Антон Аляксееў з Палтавы/Украіна, 10 траўня 2022 г.

Адвакат Антон Аляксееў, персанальная дастаўка дапамогі ад хаты ў хату

Нам было важна, каб вы, дарагія чытачы, даведаліся наўпроста з Украіны, што МТПЧ не з’яўляецца пабочным назіральнікам на бяспечным Захадзе, а што чальцы нашай арганізацыі і нашы сябры ва Ўкраіне кожны дзень сутыкаюцца з наступствамі вайны, развязанай Пуціным, на сваёй уласнай Радзіме. Чальцы нашай арганізацыі ў Польшчы, Малдове, краінах Балтыі, Арменіі і Грузіі падтрымваюць прыбылых туды ўкраінскіх уцекачоў. Там, дзе гэта патрэбна, мы аказваем гэтую дапамогу на сталым грунце дзякуючы Вашым ахвяраванням. З моманту нашага апошняга звароту месяц таму наш ганаровы старшыня МТПЧ Катрын Борнмюллер і яе памагатыя ў Виттліху адправілі яшчэ два грузавікі з гуманітарнай дапамогай — частку сабранай, частка купленай — і мы падтрымалі секцыю Ўкраіны больш чым на 10 000 еўра, але гэтага недастаткова.

Wir bauen weiterhin auf Ihre großherzigen Spenden. Kennwort: Ukraine (36)