Пацярпелыя двойчыбеларусы ратуюцца разам з украінцамі

Алёна – беларуска з Гомля. Калі пачаліся пратэсты ў Беларусі ў жніўні 2020 года, яна актыўна іх падтрымала.

Алёна, хадзіла на ўсе мітынгі, дапамагала ў лагеры каля Акрэсціна — развозіла людзей, якіх адпускалі, закупляла і прывозіла ежу, ваду, адзенне, дапамагала сваякам затрыманых адшукваць сваіх сыноў і дачок, матак і бацькаў, братоў і сясцёр.

Першы раз Алёну затрымалі пасля чарговага мітынгу і адпусцілі пасля суда са штрафам 25 базавых адзінак. А другі раз яе затрымалі, калі яна выйшла з хаты сябра і збіралася сядаць у свой аутамабіль. Да яе падышлі трое ў цывільным і паказалі ордар на ператрус у кватэры. Яны пасадзілі Алёну ў чорную машыну і павезлі дахаты. Пабудзілі дзіцё і больш за гадзіну перагортвалі ўсё дагары нагамі ў кватэры, каб знайсці тое, што яны шукалі. А потым забралі на допыт.

Пасля таго, як Алену адпусцілі пасля ператрусу і допыту, яна тэрмінова з’ехала з Менску ў Кіеў.

Для Алёны Кіеў стаў другім домам. Там ужо знаходзілася вельмі шмат беларусаў. Алёне дапамаглі з жытлом і дакументамі.

Калі абвясцілі, што пачалася вайна, Алёна сабрала свае рэчы, узяла сабаку і з’ехала на захад Украіны. Нейкі час яна была ў Львове, потым з’ехала ў Луцк. Думала, што прабудзе там нейкі час і вернецца ў Кіеў. Але аднойчы раніцай Алёна прачнулася ад выбухаў, якія прабразгалі на іншым канцы горада. Таму яна вельмі хутка памкнулася і з’ехала ў бок мяжы з Польшчай.

У Варшаве Алёна спынілася ў сям’і ў беларусаў, якія гэтак жа, як і яна з’ехалі з Беларусі па палітычных прычынах. Яны Алену прынялі вельмі добра. І пераначаваўшы ў іх, яна з’ехала на некалькі сутак назад на мяжу дапамагаць у лагеры для ўцекачоў.

Першую дапамогу прадуктамі, прадметамі першай патрэбы і адзеннем Алёна атрымала на складзе гуманітарнай дапамогі “ПОБАЧ.ВАРШАВА”, які быў арганізаваны МЦГІ «Наш Дом» і ініцыятывай “ДАР, пры супрацоўніцтве з International Society for Human Rights (ISHR).